Госці фестывалю не пабачаць Neuro Dubel, але паслухаюць новыя альбомы „Крамы” і IQ48
18-19 ліпеня ў Польшчы ва ўрочышчы Борык у Гарадку, што недалёка ад беларускай мяжы, распачнецца фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Гэта будзе ўжо 25 фэст.
Сёлета арганізатары не змаглі забяспечыць наведнікаў з Беларусі візамі, як гэта калісьці рабілася. Таксама некаторыя расчараваліся, даведаўшыся, што на канцэрт не прыедуць гурты Neuro Dubel і ТТ-34, як паведамлялася раней. Затое іншыя калектывы, як „Крама” і IQ48, парадуюць слухачоў новымі песнямі. Таксама чакаецца выступ B:N:, Re1ikt, „Тройца”, Лявона Вольскага з дзіцячым праектам 25 АВ-ВА Orkiestra і іншых.
Фестываль „Басовішча” праводзіцца штогод, яго ладзіць БАС – Беларускае аб’яднанне студэнтаў Польшчы.
ЗК, belsat.eu
Фота: Вячаслаў Радыёнаў/ Ultra-Music