Уратаваць лейтэнанта Саўчанку


З лейтэнантам Надзеяй Саўчанкай сустрэўся ўкраінскі консул і адвакат.

Гэту інфармацыю «Рravda.com.ua» пацвердзілі ў МЗС Украіны. Як паведамляе карэспандэнт украінскага тэлеканалу «ТСН», падчас размовы з украінскім консулам у Расеі Надзея Саўчанка распавяла, што ў Расею яе вывезлі з мяшком на галаве.

Адвакат лейтэнанта Саўчанкі Марк Фейгін звяртае ўвагу на факт гвалту і незаконнага вывазу грамадзянкі на тэрыторыю Расеі.

Zrzut ekranu 2014-07-16 o 19.18.10

Сама ж закладніца кажа, што ўтрымліваюць яе ў нармальных умовах. Аднак каб дабіцца сустрэчы з прадстаўніком украінскай дыпламатыі, ёй давялося галадаць 8 дзён. Расея 9 разоў адхіляла звароты ўкраінскага боку адносна арганізацыі гэтай сустрэчы.

Нагадаем, 31-гадовая Надзея Саўчанка трапіла на тэрыторыю Расеі без дакументаў. Па версіі расейскіх праваахоўнікаў яна перайшла мяжу як уцякачка.

{movie}Саўчанка на допыце тэрарыстаў|right|17473{/movie}

9 ліпеня расейскія праваахоўныя органы абвінавацілі Саўчанку ў пасобніцтве ў забойстве. 15 ліпеня справай Саўчанкі заняўся Еўрапейскі суд па правах чалавека.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў