Ку-клукс-клан вярбуе прыхільнікаў пры дапамозе цукерак


Жыхары акругі Окані ў Паўднёвай Караліне (ЗША) выявілі на вуліцах гарадоў сумкі, у якіх ляжалі цукеркі, і заклікі ад арганізацыі ку-клукс-клан ўступаць у яе шэрагі.

«Выратуй нашу краіну, далучайся да клану», – гаварылася ў закліку арганізацыі.

Акрамя гэтага, у пасланні быў пададзены тэлефонны нумар, пазваніўшы на які можна было пачуць аповед пра спробы Ку-клукс-клану змагацца супраць нелегальнай іміграцыі ў ЗША.

Ку-клукс-клан – ультраправая арганізацыя ў ЗША, якая з дапамогай нават тэрарыстычных метадаў бароніць экстрэмісцкія ідэі перавагі людзей з белым колерам скуры над усімі іншымі. Сваімі галоўнымі ворагамі чальцы арганізацыі лічаць прадстаўнікоў чорнай расы. З 1920-х гадоў ку-клукс-клан абвясціў ворагамі яўрэяў, каталікоў, камуністаў, лідараў прафсаюзных і страйкавых камітэтаў, новыя імігрантаў, асабліва кітайцаў, а пазней і гомасексуалаў.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў