Украіна кажа «не» беларускім таварам


Мыта памерам больш як 55 % ад мытнага кошту будзе датычыць малочных вырабаў, цукерак, мучных вырабаў і піва, а таксама электрычных лямпаў напальвання, угнаенняў, халадзільнікаў і шын.

У адказ на ліцэнзаванне імпарту піва і кандытарскіх вырабаў Украіна ўвяла сваё адмысловае мыта на беларускія тавары, якое будзе дзеяць да 2017 года.

З 1 траўня Беларусь прыпыніла імпарт піва з-за межаў Мытнага саюза. Украінскія вытворцы назвалі новыя ўмовы ліцэнзавання дыскрымінацыйнымі, бо запатрабавалі павысіць рознічную цану на сваю прадукцыю больш, чым у 2 разы, што практычна цалкам выключыла магчымасць іх рэалізацыі беларускім спажыўцам.

Беларусь з’яўляецца адным з найбуйнейшых імпарцёраў нафтапрадуктаў, трактароў і седлавых цягачоў, металапрадукцыі, халадзільнікаў і маразільнікаў, шынаў, палімераў, мінеральных і калійных ўгнаенняў, панчошна-шкарпэткавых вырабаў, сельскагаспадарчай тэхнікі на ўкраінскім рынку.

ДР, belsat.eu паводле unian.net

Стужка навінаў