Краіны Шэнгену будуць выдаваць візы на мяжы


Краіны-чальцы Шэнгенскай дамовы плануюць выдаваць кароткатэрміновыя візы тэрмінам да 15 дзён на мяжы, паведаміў прэс-сакратар прадстаўніцтва Еўразвязу ў Расеі Сёрэн Лібар’юс.



«Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшыя гады з’явіцца новая катэгорыя візы (турнэ-віза), краіны-чальцы Шэнгенскай дамовы змогуць выдаваць кароткатэрміновыя візы тэрмінам да 15 дзён на мяжы, а зарэгістраваныя ў візавай інфармацыйнай сістэме як «рэгулярныя вандроўнікі» будуць атрымліваць трох- і пяцігадовыя шматразовыя візы», – адзначыў Лібар’юс.

Паводле ягоных словаў, каб стаць «рэгулярным падарожнікам» трэба будзе падаць біяметрычныя дадзеныя і прынамсі двойчы атрымаць кароткатэрміновую візу ў краіны Шэнгену. Гэтыя і іншыя новаўвядзенні, каб спрасціць атрыманне шэнгенскай візы, былі прапанаваныя Еўрапейскай камісіяй і цяпер абмяркоўваюцца краінамі-чальцамі ЕЗ, сказаў Лібар’юс.

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by

Стужка навінаў