Авіяабстрэл гораду Сняжное ў Данецкай вобласці: 4 чалавекі загінулі (фота, відэа)


Горад Сняжное на ўсходзе Данецкае вобласці, дзе сканцэнтраваныя значныя сілы прарасейскіх сепаратыстаў, быў атакаваны авіяцыяй. Здарэнне адбылося раніцаю 15 ліпеня.

Паводле відавочцаў, ракеты трапілі ў будынак падатковай адміністрацыі, хлебазавод і жылыя дамы. Разбураныя 12 кватэраў, ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва: 4 чалавекі загінулі, шмат параненых. Баевікі паведамляюць пра 10 ахвяраў, піша «Интерфакс».

{movie}Авіяўдар горада Снежнае ў Данецкай вобласці|right|17451{/movie}

{movie}Абстрэл горада Снежнае|right|17452{/movie}

Паводле кіраўніка групы «Інфармацыйнае супраціў» Дмытра Тымчука, з 14 ліпеня, пасля таго, як тэрарысты збілі самалёт сілавікоў Ан-26, авіяцыя ўкраінскага войска вылетаў не здзяйсняла.

Пра недатычнасць украінскай авіяцыі да бамбавання Сняжнога заявілі і ў Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны. «Авіяўдар ажыццявіў невядомы самалёт для дыскрэдытацыі ўкраінскіх вайскоўцаў», – паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтру РНБО Андрэй Лысенка. Цяпер адмысловая камісія праводзіць расследаванне.

На Данбасе працягваецца антытэрарыстычная аперацыя. Прыблізна 2 тыс. баевікоў пакінулі Славянск і Краматорск, адступіўшы ў Данецк і Горлаўку.



ДР, belsat.eu

Стужка навінаў