Мост праз Віслу, або як адна смелая думка разграміла крыжакоў


Грунвальд: не было б перамогі, калі б не падзеі, якія адбыліся недалёка ад поля бою, у Берасці ды размешчаных па-над Віслаю Казеніцах і Чэрвіньску. Як гэта было? Разважае Максім Чыгунка з нагоды 604 угодкаў бітвы.

Грунвальдская бітва часцей за ўсё апісваецца так: крыжакі стаміліся ў спякоту і пайшлі ў бой, да таго раскапаўшы воўчыя ямы. Спачатку, атакуючы, паўдзікія жамойты пазбеглі засады, выкрылі змову, і польска-літоўскія рыцары зрабілі ўсё астатняе. Пра тое, што Грунвальд быў вялікай перамогай не толькі ў ваеннай, але і ў тэхнічнай ідэі ды лагістыцы, мала хто кажа. НУрэшце ў параўнанні з драматычнаю бітваю апісанне рыхтавання да яе выглядае сумна і няпэўна.

Таемная сустрэча

Лістапад 1409 года. Ягайла арганізоўвае таемную канферэнцыю ў Берасці, горадзе на мяжы Каралеўства Польскага і ВКЛ, падчас якой дае загад пабудаваць мосту праз раку Віслу, каб мець магчымасць хутка перакінуць польскую армію і аб’яднацца з сіламі Вітаўта. Натхненне, праўдападобна, чэрпае з выданага чатыры гады да таго трактату «Бэліфортыс», які быў прызначаны для нямецкага караля Рупрэхта III. Ён апісвае ўсе ваенныя вынаходніцтвы, напрыклад, мост, які абапіраецца на чоўны, то бок пантонны мост. Такія канструкцыі выкарыстоўваюць выкарыстоўваюць арміі па ўсім свеце і да сёння. У Берасці Ягайла дамаўляецца з татарскім ханам і перацягвае яго на свой ​​бок. І ўрэшце едзе ў Белавежскую пушчу, дзе дае загад на вялікае паляванне, а мяса забітай жывёлы – засаліць і захаваць такім чынам, каб затым мець, чым пракарміць сваё войска.

Зімовая падрыхтоўка

Польскі храніст таго часу Ян Длугаш так пісаў пра планы Ягайла «Загадваю пабудаваць мост, асновай для якогя служаць лодкі, які ніколі ніхто не бачыў, а яго структура была даручана каралём Уладзіславам старасце радомскаму Дабрагоставу Чорнаму з Аджывола, шляхціцу гербу Налеч. Пабудаваў гэты мост у Казеніцах за кошт караля тайна знакаміты майстар Яраслаў, і ўся зіма сышла на яго будаўніцтва».

Мост за палову дня

Поздняе сярэднявечча – польскія і літоўскія тэрыторыі па-ранейшаму пакрываюць густыя лясы, ганец з паведамленнем пераадольвае адлегласці, якія сёння мы праяжджаем машынай за некалькі гадзін на працягу некалькіх дзён. А польскі кароль раіць зімой 1409-1410 падрыхтаваць элементы маста, які будзе пабудаваны над Віслай маста ў Казеніцах. Паўстаюць больш за 150 лодак ды іншых элементаў пераправы, якія налічваюць паўкіламетры.Усё гэта пасля транспартавалася ўніз па рацэ на адлегласці 150 км у раён Чэрвіньску.

Трохдзённая пераправа

На Вісле больш за 80 кіламетраў на поўнач ад Варшавы ляжыць невялікае мястэчка Чэрвіньск. Соннае мазавецкае мястэчка, якіх многа на беразе Віслы. Ёсць у ім манастыр яшчэ з часоў літоўскага караля. Акрамя таго, невялікія аднапавярховыя хаты, часам нават драўляныя, пажарная частка, крама, паштовае аддзяленне і будынак адміністрацыі размясціліся вакол рынку. Тут у 1410 годзе быў адзін з найважнейшых момантаў аперацыі, якія паўплывалі на зыход бітвы. Тут напрыканцы чэрвеня 1410 паўстае паўкіламетровы мост. Будаўнікі мосту нават як на сённяшнія умовы, зрабілі вялікую працу, таму што мост павінен быў паўстаць за восем гадзінаў.

І такім чынам па пабудаваным у спешцы мосце на працягу трох ліпеньскіх дзён Віслу перасеклі больш 18 тысяч конных, 4 тысячы пяхоты, 300 гармат і 8 тысяч калясніц, запрэжаных дзесяццю тысячамі валоў. Уся калона войска састаўляла 140 км. Кароль таксама падумаў пра ахову падчас пераправы. «Пры ўваходзе на мост Кароль Уладзіслаў размясціў выбраны атрад узброеных рыцараў, якія прадухілялі тлум і блытаніну сярод уваходзячых. Акрамя таго, па баках мост забяспечылі магутнымі балкамі…..» – пісаў Длугаш.

Гэта быў праект настолькі эфектны, што паводле крыніцаў Магістр Тэўтонскага ордэну Ульрых фон Юнгінген не змог паверыць, што яго апанент можа зрабіць нешта настолькі складанае. І за сваю неразважлівасць і грэбаванне ён заплаціў сваім жыццём.

Сіла розуму і ўяўлення

Такім чынам сярэднявечны ўладар з далёкай Літвы даказаў, што ён можа выкарыстоўваць розум, планаваць і ўпарта дамагацца сваёй мэты з дапамогай правільных людзей. Грунвальдскай перамогі не было б без разумных людзей, якія прачыталі неабходную кнігу і сваечасова падсунулі непісьменнаму цару дзёрзкі плана. Для яго рэалізацыі былі неабходны таксама добрыя арганізатары і будаўнікі. Заслуга Ягайлы была ў мужнасці прыняцця нестандартных рашэнняў. Нашы продкі, каб выйграць Грунвальдскую бітву спачатку павінны былі выйграць бітву ў сваіх галовах – стварыўшы смелае бачанне, а затым прымяніўшы яго на практыцы. Паважаныя нашчадкі пераможцаў Грунвальдскай бітвы: беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і татары, у гэты дзень я жадаю вам, каб вы мелі такое ўяўленне, інтэлект і настойлівасць, як калісьці яны.

Максім Чыгунка, belsat.eu

Стужка навінаў