У кнігарні «Галіяфы» ўбілі «Цвік» Аляксея Палачанскага


Зборнік новай беларускай прозы – надзвычай глыбокай і філасофскай – прэзентаваў пісьменнік Аляксей Палачанскі. Прэзентацыя ягонай дэбютнай кнігі “Мой цвік” адбылася ў менскай кнігарні “Галіяфы”.

Аляксей кажа, што пісаць пачаў з шасці гадоў, а нешта ўцямнае стала атрымлівацца, як паступіў у БДУ. Цікава, што празаік адвучыўся на радыёфізічным факультэце. За час вучобы апавяданняў назбіралася на цэлы зборнік на больш як 100 старонак.

{movie}У кнігарні «Галіяфы» ўбілі «Цвік» Аляксея Палачанскага |right|17436{/movie}

Аляксей Палачанскі, пісьменнік:
“Гэта падборка, на мой погляд, найлепшых маіх аповедаў. Яна чысцілася два гады, тэксты замяняліся, яна сабою ўяўляе цяпер зусім іншае, чым планавалася напачатку”.

Падчас прэзентацыі сам аўтар чытаў урыўкі з сваёй першай кнігі пад музычны акампанемент гурта “Зэ бразэрс”. А таксама спяваў улюбёныя песні з рэпертуару гурта “Dire Straits”. У маладога празаіка ўжо з’явіліся свае прыхільнікі.

Алена Гушча, чытачка:
“Ён вельмі таленавіты і шматгранны. Ён можа пісаць класічную літаратуру, калі прыроду, пейзажы апісвае, а таксама ягоная творчасць набліжаецца да экзістэнцыялізму і экспрэсіянізму”.

Дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў назваў героя вечара адным з самых яскравых дэбютантаў апошніх гадоў. Аншлаг на імпрэзе быў добрым сведчаннем ягоных словаў.

Іншыя тэмы: Гурт “Naka” адзначыў 10-годдзе там жа, дзе пачынаў граць, – у пабе “Графіці”. У кавярні “Loft” прайшла першая начная вечарына з паказам калекцыі маладой дызайнеркі Людмілы Дубовік. У клубе “Піраты” правялі дабрачынны рэпкор-фестываль.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, “Навіны культуры”

Стужка навінаў