Рамантыку на беларускай мове прадставяць у клубе «Re:Public»


На адной сцэне ў межах праекту «Re: Live» 17 ліпеня ў клубе «Re:Public» выступяць тры самыя рамантычныя прадстаўнікі беларускага музычнага свету: Паліна Рэспубліка, «NAVI» і «Tanin Jazz (Адліга)!».

«NAVI»

Гурт «NAVI» заснавалі музыкі Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка ў пачатку 2013 года ў Менску. Дэбютны сінгл «Абдымі мяне» вельмі цёпла прынялі слухачы і музычныя крытыкі. Кліп на гэтую песню трапіў у ратацыю на ўкраінскім канале «A-One», расейскім «MusicBox», а таксама на беларускіх музычных каналах. З ім жа гурт перамог у онлайнавым конкурсе фестывалю «Золотой голос» (Расея). Музыку гурта «NAVI» ацаніла прадстаўніца расейскага року Дыяна Арбеніна («Ночные снайперы») і ўкраінскі музыка Сяргей Бабкін. За год існавання «NAVI» далі больш за 50 канцэртаў, і 17 ліпеня падвядуць папярэднія вынікі прэзентацыяй новай беларускамоўнай песні і цёплымі сонечнымі хітамі ў поўным электрычным складзе.

{movie}Кліп на песню «Абдымі мяне» гурта «NAVI» |right|17431{/movie}

«TANIN JAZZ»

«TANIN JAZZ» выступіць з прэзентацыяй новай праграмы, якая складаецца з кампазіцыяў на беларускай мове. Публіка зможа ацаніць арыгінальны музычны матэрыял у фармаце танцавальнай музыкі ў спалучэнні з яркімі запамінальнымі тэкстамі. Кожная песня – гэта асобны творчы эксперымент, гульня сучаснага гуку з сэнсавымі вобразамі. Праца над новымі кампазіцыямі пачалася восенню мінулага года. Кампазітар, аранжыроўшчык і выканаўца – лідар праекту «TANIN JAZZ» Таццяна Гарошка, аўтар словаў – Надзея Падрэз. У аснове праграмы – індывідуальны стыль творчага мыслення аўтараў – Таццяны Гарошкі і Надзеі Падрэз, а таксама цікавыя імправізацыі музыкаў – Аляксея Максімава (ударныя) і Аляксея Англінскага (гітара).

Паліна Рэспубліка

Адна з самых запатрабаваных у Беларусі і за яе межамі выканаўца Паліна Рэспубліка дасць вялікі летні канцэрт з новымі песнямі з будучага альбома, а таксама выканае тыя гіты, якія прынеслі ёй папулярнасць і шматлікія музычныя прэміі .

{movie}Паліна Рэспубліка ў “Прасвеце” тэлеканалу “Белсат” |right|17432{/movie}

Кошт квіткоў:
-50.000 танцпол (папярэдняя замова)
-80.000 месца пры століку

Кропкі продажу:
-каса клубу «RE: PUBLIC» (Менск, Прытыцкага 62, ст.м. Кунцаўшчына);
-сайт клубу.

Інфа-лінія: +375-29-110-35-35

Стужка навінаў