Лукашэнка пагражае стратным калгасам прыватызацыяй


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адвёў стратным сельскагаспадарчым прадпрыемствам паўгода на тое, каб яны ўрэшце пачалі зарабляць. Калі ж яны да канца года не змогуць гэтага зрабіць, то іх прыватызуюць, заявіў лідар дзяржавы.



«Мы дамовіліся, што мы мусім падтрымаць тых, хто сёння можа выйсці на бясстратную працу і працаваць самастойна, а тым, якія не хочуць і не могуць, мы мусім даць тэрмін як мінімум да канца года і прыватызаваць, прадаць тым, хто хоча працаваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, падае афіцыйнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым лідар Беларусі адзначыў, што з улікам цяперашніх коштаў на сельскагаспадарчую прадукцыю калгасы і саўгасы маюць усе магчымасці дзеля таго, каб не толькі не працаваць у страту, але і «жыць самастойна ды зарабляць».

Што ж тычыцца фінансавання аграрнага сектару дзеля мадэрнізацыі, то, на думку Аляксандра Лукашэнкі, тут трэба думаць пра тое, ці вытрымае бюджэт такую ​​нагрузку.



МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by

Стужка навінаў