Горадня перажыла наймацнейшую залеву за апошнія гады (фота)


Дождж, які пачаўся ў Горадні ўвечары 12 ліпеня і доўжыўся цягам усёй ночы, прынёс вялікія пашкоджанні.

Шмат якія дамы ў прыватным сектары на вуліцы Татарскай і завулку Лідскім падтапіла, падворкі ператварыліся ў басейны. На вуліцы 17 верасня вада размыла дарогу, праз што ўтварыўся вялікі правал. На ўзбярэжжы Нёмну з’явіўся апоўзень. Паводле гараджанаў, гэтая залева была наймацнейшаю за некалькі апошніх гадоў.

За ноч у горадзе зарэгістравана 33,6 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 77 мм, паведамляе БелТА.
Стужка навінаў