Французскі фігурыст пад уплывам Дэпард'ё будзе выступаць за Расею


Экс-чэмпіён свету ў адзіночным катанні француз Брыян Жубэр працягне сваю кар’еру ў Расеі.

29-гадовы француз будзе выступаць у пары з расейскай фігурысткай Катарынай Гербальдт пад кіраўніцтвам трэнера Алега Васільева. Фігурыст з Францыі правёў тыдзень на падмаскоўнай трэніровачнай базе ў Навагорску і па выніках сумесных заняткаў прыняў прынцыповае рашэнне паспрабаваць рэалізаваць сябе ў парным катанні.

Жубэр ненадоўга паляціць у Францыю, але ўжо праз некалькі дзён плануе вярнуцца і працягнуць трэніроўкі ў Расеі. Фігурысту трэба будзе вырашыць цэлы шэраг арганізацыйных пытанняў, бо выступ за іншую краіну на міжнароднай арэне пацягня за сабой шмат пераменаў у яго жыцця – у прыватнасці, ужо цяпер французу давядзецца адмовіцца ад удзелу ў вялікай колькасці спартовых шоу.

Сам фігурыст падкрэсліў, што на ягонае рашэнне пераехаць у Расею паўплывала сустрэча з вядомым французскім акторам Жэрарам Дэпард’ё, з якім Жубэр пазнаёміўся толькі ў Расеі. Дэпард’ё у снежні 2013 года атрымаў расейскі пашпарт, адмовіўшыся жыць у Францыі, дзе ўрад меркаваў увесці падатак на раскошу.

МЯ, паводле interfax.by, belsat.eu

Стужка навінаў