Брат лідара гурта «Гражданская оборона» заблакаваў на «YouTube» фільм пра расейскую апазіцыю


Сяргей Летаў лічыць, што песня «Всё идёт по плану», якая выкарыстаная ў дакументальнай кінастужцы «Срок» – «здзек са спадчыны» ягонага брата.



Песню «Всё идёт по плану» ў канцы фільму спявае вядомы расейскі журналіст Алег Кашын. Запіс быў зроблены ў траўні 2013 года падчас мітынгу на Балотнай плошчы.

Іншыя запісы песні ў выкананні Кашына, у тым ліку асобна выкладзеныя на «YouTube»-канале прапагандысцкай ТВ «Russia Today», па-ранейшаму даступныя.

{movie}Алег Кашын спявае «Всё идёт по плану»|right|17397{/movie}

Фільм «Срок» Паўла Кастамарава, Аляксандра Растаргуева і Аляксея Піваварава прысвечаны пратэстам 2012 года і мітынгу на Балотнай плошчы ў Маскве, пасля якога ўлады распачалі г. зв. «Балотную справу».

Фільм можна паглядзець тут.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў