Пуцін спісаў 90 % доўгу Кубы


Прэзідэнт Расеі падпісаў закон, у адпаведнасці з якім спісваюцца даўгі Рэспублікі Куба перад Савецкім Саюзам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля. Астатнюю частку пазыкі ($ 3,5 мільярдаў) Куба будзе выплачваць на працягу 10 гадоў роўнымі паўгадавымі плацяжамі.

Кубінскі доўг уключае абавязанні ў праектах, якія фінансаваў былы СССР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў