Вайна дронаў і ракетаў. На Блізкім Усходзе – чарговае абвастрэнне


Ісламісты з групоўкі «Хамас» абстрэльваюць ракетамі Іерусалім. Ізраільскае войска адказвае атакамі з дапамогаю беспілотнікаў.

{movie}Атака ізраільскіх дронаў|right|17385{/movie}

Групоўка «Хамас» узяла на сябе адказнасць за ракетны абстрэл тэрыторыі Ізраілю. Аднак усе ракеты былі збітыя ў паветры дзякуючы проціракетнай сістэме “Жалезны купал”.

Палестынцы заяўляюць, што гэты абстрэл – адказ на бомбавы ўдар ізраільцянаў, праз якія былі знішчаныя альбо моцна пацярпелі 120 дамоў у Сектары Газа 8 ліпеня.

Ізраільскія вайскоўцы заяўляюць, што толькі ў сераду праціўнік выпусціў каля 170 ракетаў, але ўсе яны былі збітыя ці ўпалі не дасягнуўшы жылых зонаў. Вайскоўцы таксама прадэманстравалі відэа з ізраільскага беспілотніка, у якім бачна, як ракетаю знішчаны аўтамабіль. Яны цвердзяць, што ў аўце знаходзіліся баевікі «Хамасу».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў