«Расея павінна падрыхтавацца да некалькіх соцень тысяч уцекачоў», – заявіў прадстаўнік ураду ДНР.
Аляксандр Барадай, які ўзначальвае ўрад самаабвешчанай рэспублікі кажа, што цяпер ідзе падрыхтоўка да частковай эвакуацыі гораду. «Мы вымушаны гэта рабіць», – сказаў Барадай у размове з журналістамі «РИА Новости».
У Данецку сканцэнтравана найбольшая колькасць баевікоў, паведамляюць украінскія СМІ. Амаль усе ўдзельнікі г. зв. войска апалчэнцаў са Славянску і Краматорску перадыслакаваліся ў Данецк. Там жа знаходзяцца і чачэнскія наёмнікі, а таксама ўсё тыя, хто ўступіў у войска сепаратыстаў.
Цягам апошніх тыдняў украінскія жаўнеры вызвалілі ад сепаратыстаў значную частку Данеччыны і Луганшчыны.
Чытай таксама: 6 прычынаў ненавідзець уцекачоў з Украіны
ЮВ, belsat.eu