Падаткоўцы хочуць узяць пад кантроль онлайн-гульні


Каля Br 20 млрд падаткаў на год плануюць атрымаць у Міністэрстве падаткаў і збораў з онлайн-казіно ды іншых азартных гульняў у інтэрнэце.

Міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян мяркуе, што Беларусь мусіць пачаць працу над стварэннем уласнага парталу, на якім будуць арганізоўвацца азартныя гульні. «Калі працэс будзе запушчаны, паводле заканадаўчай базы, якую мы падрыхтавалі, ад арганізатараў азартных он-лайн гульняў бюджэт атрымае цягам трох гадоў каля Br 62 млрд», – сказаў міністр.

Штогод Беларускі бюджэт атрымлівае ад гульнявога бізнесу Br 18 млрд.

МЛ, паводле БЕЛТА

Стужка навінаў