Не сціхаюць спрэчкі вакол прэміі Гедройца. Кнігаў пераможцаў няма ў дзяржаўных кнігарнях


Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца ўручылі больш за месяц таму, але размовы ды спрэчкі пра яе не сціхаюць дасюль. У кнігарні «Логвінаў» прайшла дыскусія, прысвечаная прэміі ў прыватнасці ды беларускай літаратуры наагул.



Дыскусія занялася, калі сацыёлаг Лідзія Міхеева высветліла, што кнігі пераможцаў прэміі адсутнічаюць на паліцах дзяржаўных кнігарняў.

{movie}Не сціхаюць спрэчкі вакол прэміі Гедройца. Кнігаў пераможцаў няма ў дзяржаўных кнігарнях |right|17352{/movie}

ТАЦЦЯНА АРЦІМОВІЧ, МАДЭРАТАРКА ДЫСКУСІІ:

«Лідзія не паленавалася ды прайшлася па дзяржаўных крамах і канстатавала, што пра прэмію ведаюць толькі ў кнігарнях «Логвінаў» і «Галіяфы». У астатніх крамах не тое, што не ведаюць, гэтых кніжак няма».

Літаратар і публіцыст Севярын Квяткоўскі мяркуе, што адсутнасць кніг намінантаў прэміі ў дзяржаўных кнігарнях ні пра што не сведчыць і наогул няма чаго апеляваць да дзяржавы як да нейкага канону.

СЕВЯРЫН КВЯТКОЎСКІ, ЛІТАРАТАР:

«Ёсць некалькі паралельных прастораў, прынамсі дзве – дзяржаўная культурная прастора і непадцэнзурная дзяржаве культурная прастора. Прычым па якасці, мне здаецца, непадцэнзурная цікавейшая. Ну, а па колькасці і па ўплыве на грамадства наўрад ці дзяржаўная большая».



Аргкамітэт прэміі імя Гедройца тым часам будзе працаваць над тым, каб як мага большая колькасць людзей ведала пра вартую ўвагі сучасную літаратуру на беларускай мове.

ПАВЕЛ АНЦІПАЎ, АРГКАМІТЭТ ПРЭМІІ:

«Дакладна будуць паездкі па Беларусі з шорт-лістэрамі, з пераможцамі прэміі, таксама будуць паездкі на кніжныя кірмашы».

Якраз у межах дыскусіі арганізатары найбуйнейшай на сёння ў Беларусі літаратурнай прэміі дамовіліся з праектам «Літара-А» на здымкі серыі відэаролікаў з удзелам сёлетніх лаўрэатаў.

Іншыя тэмы: У Тэатры беларускай драматургіі паказваюць дэбютную рэжысёрскую працу нядаўна пазбаўленага дырэктарскай пасады актора Ігара Сігава. У Гомельскім гарадскім моладзевым тэатры паказалі пастаноўку «Оскар і Ружовая дама» паводле раману французскага пісьменніка Эрыка-Эмануэля Шміта. У Вільні прайшло маштабнае Свята песні, на якое з’язджаюцца літоўцы з усяго свету.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў