Класіка джазу ў выкананні вайсковага аркестру


Імправізацыя з удзелам вядучых музыкаў краіны і аўтарскія кампазіцыі. Два дні ў замку Горадні гучаў Джаз.

Фестываль «Grodno-Jazz» праводзіцца на вольным паветры ў дворыку Новага замку. Некалі тут была рэзідэнцыя польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх. У час Другой сусветнай будынак згарэў і быў адбудаваны наноў.

Цяпер кожнае лета ля прыступкаў замку ставіцца сцэна, а на лужайцы крэслы ў некалькі шэрагаў. Сёлета «Grodno-Jazz» стаў яшчэ больш прадстаўнічым: у фестывалі ўдзельнічаюць калектывы з Польшчы ды ЗША.

{movie}Класіка джазу ў выкананні вайсковага аркестру |right|17350{/movie}

Гучала і беларуская мова. Дзякуючы Пятру Клюеву, які разам з City Jazz Quartet зайграў некалькі песень са сваёй праграмы на вершы Генадзя Бураўкіна.

«Grodno-Jazz» наведалі больш за тысячу чалавек. З большага гледачы засталіся задаволеныя, аднак як адзначаюць самі наведнікі, ёсць нюансы: джаз музыка свабодалюбівая, і як раз атмасферы поўнай свабоды ды разняволенасці бракавала.

Больш – у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў