Візавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем можа быць адменены праз 2 месяцы


«Візы будуць адменены тым, у каго ёсць біяметрычныя дакументы», – паведаміла намеснік міністра ўнутраных спраў Ізраіля Фаіна Кіршнербаум. Пры гэтым яна ўдакладніла, што «візавы рэжым можа быць адменены праз 2 месяцы».

Паводле яе слоў, у МУС Ізраіля ўжо прайшло ўзгадненне дакументаў, якія тычацца адмены візавага рэжыму з Беларуссю. Цяпер ідзе дапрацоўка дагавора аб адмене віз паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін.

Стужка навінаў