Лукашэнка: Мы павінны народу даць мяса!


Учора кіраўнік дзяржавы з’ездзіў у Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці і прыгразіў віцэ-прэм’ру турмой.

Аляксандр Лукашэнка аддаў загад загрузіць сыравінай мясакамбінаты. А калі для іх загрузкі не будзе хапаць уласнай сыравіны, ён даручыў яе імпартаваць. А віцэ-прэм’еру Міхаілу Русаму кіраўнік дзяржавы прыгразіў турмой. «І не дай Бог, я праеду па 14-ці яго ці колькі комплексах, і не ўбачу той біялагічнай абароны, пра якую вы мне балабоніце. Гэта турма, Міхаіл Іванавіч, гэта турма!».

Міхаіл Русы між іншым адказвае за ўвядзенне на айчынных свінакомплексах санітарнай абароны, якая мела б забяспечыць беларускіх свінак ад афрыканскай чумы. «Мы павінны народу даць мяса!», – сказаў Аляксандр Лукашэнка віцэ-прэм’еру.

Сёлета прэзідэнт загадаў аднавіць пагалоўе свіней.

{movie}Свініна — не дэфіцыт|right|17335{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў