Оўпэн-эйр па-камянецку!


Оўпэн-эйр па-камянецку! У гарадскім парку тут абышлося без скокаў праз вогнішча і вянкоў – затое было больш гітараў ды больш драйву. Фестываль так і называецца «Камянецкі драйв». Практычна «Басовішча», толькі без свабоды – шмат міліцыі ды амапу. Арганізатар фестывалю – Мікалай Громік, ён жа – галоўны ідэолаг Камянца, вырашыў змяніць рыцарскую тэматыку на музыку.

{movie}Оўпэн-эйр па-камянецку!|right|17334{/movie}
«Мы троху засумавалі па жывой музыцы, жывым выкананні. А гэтым гуртам, якія сёння папрыязджалі да нас, ну, дзе яшчэ рэалізаваць уласныя музычныя магчымасці, гэтым падлеткам?» – распавядае сам Мікалай Громік.

Між такіх музычных «падлеткаў» адзначаныя былі 20-цігадовы берасцейскі гурт «Сад», берасцейская ж «Сцяна», што новым альбомам адсвяткавала ўласнае 15-годдзе на сцэне, а таксама гурты «Дрозды» і «J:Морс».

«Трэба навязваць густы, пазбягаць засілля нізкаякаснай папсы і расейскіх выканаўцаў, якіх да нас запрашаюць, – кажа прадзюсар гурта «Сцяна» Зміцер Назараў. – Беларускіх музыкаў трэба паказваць жыхарам невялічкіх гарадоў, паказваць, што ёсць якасная музыка, якую рэальна паслухаць у сваім горадзе».

Розніцу стыляў выканаўцаў, адсутнасць рэкламы і лагістычныя складанасці для жыхароў іншых гарадоў ды вёсак можна прабачыць праз тое, што сам музычны фэст у Камянцы – падлетак, які развіваецца. Мы ж будзем сачыць за яго развіццём.

Іншыя тэмы: На фестывалі «Вольнае паветра» не хапіла волі – міліцыя прымусіла паздымаць бел-чырвона-белыя ды ўкраінскія сцягі. Праект «Litara-A» выйшаў у рэальнасць – аматары паэзіі зладзілі жывую прэзентацыю ў кнігарні «Галіяфы».

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў