63 жанчыны ўцяклі з палону экстрэмістаў у Нігерыі


Нігерыйскія жанчыны, якіх у чэрвені выкралі чальцы экстрэмісцкай групоўкі «Бо-ко Харам», змаглі вырвацца з палону: яны скарысталіся адсутнасцю баевікоў, якія адправіліся на чарговы ўзброены напад.

Усе жанчыны ўжо вярнуліся дадому ў вёску Куммабза, перадае агенцтва «France-Presse».

У мінулую пятніцу радыкалы напалі на вайсковую базу ў горадзе Дамбоа. У баі пры абароне базы былі забітыя шасцёра вайскоўцаў нігерыйскага войска. Атаку атрымалася адбіць. Паводле інфармацыі вайскоўцаў, войска Нігерыі зліквідавала больш за 50 баевікоў прыступнай групоўкі.

У красавіку 2014-га баевікі выкралі 276 дзяўчат са школы ў Шыбоке, а затым паабяцалі прадаць палонніц у рабства ці гвалтоўна выдаць замуж. Дасюль у выкрадальнікаў застаюцца 219 закладніц, сярод якіх ёсць няпоўнагадовыя.

Радыкальная ісламісцкая групоўка «Бо-ко Харам» выступае супраць заходняй мадэлі адукацыі і за ўвядзенне шарыяту па ўсёй краіне. Баявікі «Бо-ко Хараму» стаяць за большасцю тэрарыстычных актаў, якія адбываюцца ў Нігерыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў