«Жалезны Майк» падтрымаў украінцаў, адмовіўшыся размаўляць з расейскімі журналістамі.
{movie}Майк Тайсан падтрымаў Украіну|right|17316{/movie}
Інцыдэнт адбыўся ў Нью-Ёрку ў красавіку падчас Tribeca Film Festival, дзе славуты баксёр разам з жонкаю прэзентаваў дакументальны фільм пра ўласнае жыццё.
Ідучы чырвонаю дарожкаю, Майк Тайсан гучна сказаў: «Прэч з Украіны!» («Get out of Ukraine!»), пасля чаго развярнуўся і сышоў.
Раней Украіну падтрымалі сусветныя зоркі – група «Scorpions», Кўінсі Джоўнз, Віра Фарміга і Міла Ёвавіч, Арнольд Шварцэнэгер, а таксама спявачка Мадонна.
ДР, belsat.eu