Лідар сепаратыстаў ДНР: Пуцін нас кінуў


Прадстаўнік «Вярхоўнага савету» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін папрасіў прабачэння у жыхароў гораду Славянск, над якім залунаў украінскі сцяг.

Пра гэта прадстаўнік сепаратысцкага ўраду напісаў у сваім «Twitter».

Славянск у дадзены момант зачышчаюць жаўнеры ўкраінскай Нацгвардыі. Кіраўнік баевікоў І. Стралкоў (Гіркін) збег з гораду, аддаўшы наступны загад.

Па інфармацыі ўкраінскіх сілавікоў сепаратысты ўцякаюць у Данецк і Горлаўку, паведамляе pravda.com.ua.

{movie}Танкі сепаратыстаў едзе ў бок Данецку|right|17301{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў