Кулямёт на клумбе і георгіеўская стужка з кветак у Менску (Фотафакт)


«Усе фарбы міру і Перамогі!» – гэтак называюцца 11 кветкавых кампазіцый, што паўсталі ў Менску напярэдадні Дня Незалежнасці.



Рознакаляровыя клумбы стварылі фларысты з Менскзялёнбуду і Цэнтральнага батанічнага саду ў рамках 10-га Менскага фестывалю кветнікаў і ландшафтнай архітэктуры.

Сярод кветкавых экспазіцый, якія стварылі фларысты, – георгіеўская стужка, у якую перараджаецца вясёлка; шмат пяціканцовых зорак; фігура жаўнера з хлапчуком ды іншае. На адну з клумбаў паставілі аздобу ў выглядзе кулямёта.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў