Ўоркаўт у Бабруйску


Здаровы лад жыцця і відовішчнасць, аб’яднаныя ў адно цэлае. Фестываль ўоркаўтэраў альбо аматараў спорту, якія аддаюць перавагу заняткам на чыстым паветры, прайшоў у Бабруйску.

{movie}Ўоркаўт у Бабруйску (03.07.14) |right|17278{/movie}

Удзельнікі фестывалю:
“Асабіста для мяне гэта спосаб самавыражэння, мой стыль жыцця. Шмат хто абірае гэта ў якасці хобі. Галоўнае, каб хобі было карысным і прыносіла здароўе”.
“Перадусім гэта спорт, а потым праца над сваім целам”.

Пра рост папулярнасці ўоркаўту ці па-простаму вулічнага фітнесу ў Беларусі сведчыць тое, што фестываль у Бабруйску – трэцяя з ліку такая імпрэза ў нашай краіне. Месца сёлетніх спаборніцтваў абранае таксама невыпадкова – летась Бабруйск далучыўся да адзінай інфармацыйнай сістэмы, якая аб’ядноўвае ўоркаўтэраў з 20 краінаў свету.

Глеб, удзельнік фестывалю:
“Нашыя беларускія атлеты вельмі моцныя, то бок вельмі высокі ўзровень у Беларусі. Адзінае, што на Захадзе, у іншых краінах, ва Украіне, Еўропе, Амерыцы, гэта больш папулярызавана”.

У праграме фестывалю – некалькі відаў спаборніцтваў: падцягванне і выхады на дзве рукі на перакладзіне, адцісканні ад зямлі і на брусах, шэраг практыкаванняў з затрыманнем корпусу – такіх, як сцяжок і пярэдні віс.

За іх выкананнем назірала нямала цікаўных гледачоў.

Гледачы:
“Я ўжывую ніколі не бачыла. Вось і ўсё”.
“Вельмі цікава, прыемна паглядзець на людзей, якія прыехалі з іншых гарадоў”.

Імаверна, што нехта з гледачоў і сам у перспектыве пажадае заняцца ўоркаўтам. Тым больш сёлета ў Бабруйску мае з’явіцца першая пляцоўка для вулічнага фітнесу. Што праўда, 90 мільёнаў на яе будаўніцтва ахвяруе не дзяржава, а прыватныя кампаніі-партнёры руху “Street Workout” у Беларусі.

Алесь Яшчанка, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў