Больш «зялёных» працаў!


Еўрапейскі звяз азначыў план, які прадугледжвае неабходнасць “максімізаваць магчымасці працаўладкавання грамадзянаў Еўразвязу ў экалагічна чыстых галінах эканомікі”, а таксама зацікавіць працадаўцаў гэтых “зялёных” сектараў ствараць больш працоўных месцаў і забяспечваць добрыя ўмовы ўжо існым.

Пад “зялёнымі” працамі маюцца на ўвазе працоўныя месцы ў кампаніях, чыя дзейнасць не звязаная з забруджваннем навакольнага асяроддзя або накіраваная на яго ачышчэнне.

{movie}Больш зялёных працаў! |right|17269{/movie}

Найперш гэта кампаніі перапрацоўвання смецця, паляпшэння якасці паветра або тыя, што працуюць над эфектыўнасцю выкарыстоўвання энергіі. Датычыць гэта і кампаніяў, якія займаюцца інфармацыйнымі тэхналогіямі. А чаго чакаюць ад свайго плану еўрапейскія чыноўнікі?

Ласла Андар, еўракамісар працы і сацыяльных справаў:

“Убачыць, як гэта паўплывае на рынак працы, якія інвестыцыі трэба зрабіць, якія віды супрацы развіваць паміж рознымі гульцамі рынку – наймальнікамі, грамадскімі арганізацыямі, кампаніямі дый самімі працаўнікамі. Для таго, каб пераканацца, што грамадства вЫйграе ад гэтай эканамічнай трансфармацыі”.

А прадугледжвае “зялёная эканамічная трансфармацыя” зніжэнне падаткаў на працоўную сілу за кошт павышэння падаткаў на забруджванне навакольнага асяроддзя ў не зялёных сЕктарах эканомікі, адмысловыя адукацыйныя трэнінгі, комплекс захадаў для міжнароднага абмену ведамі пра зялёную эканоміку ды іншыя крокі.

“План усеагульнай зялёнізацыі еўрапейскай эканомікі” яшчэ пройдзе зацвярджэнне Радаю міністраў Еўразвязу і Еўрапейскім парламентам. Але ўжо сёння ад яго чакаюць грандыёзных вынікаў: да 20-га года стварыць ў “зялёных сектарах эканомікі” краінаў-чальцоў Еўразвязу не менш за 20 мільёнаў новых працоўных месцаў. А 20 мільёнаў – гэта ўжо войска!

Алесь Сіліч, Брусель

Стужка навінаў