«Белнафтахім» абезгалоўлены


Пакуль краіна пачынала плаўнае пагружэнне ў святочны каматоз, а Уладзімір Пуцін з самым малодшым ды старэйшым Лукашэнкам ускладвалі вянок да музею вайны, наменклатурны клас разразіў чарговы скандал. Грамадзянін Расеі Уладзімір Жылін быў звольнены з пасады кіраўніка канцэрну «Белнафтахім».

Факт звальненне Жыліна – гэта адзіная афіцыйна пацверджанная інфармацыя. Паводле ж крыніцаў «Хартыі-97», з дырэктарскага крэсла яго наўпрост завезлі ў СІЗА КДБ.

{movie}«Белнафтахім» абезгалоўлены |right|17268{/movie}

Інфармацыю пра арышт топ-мэнаджэра праваахоўнікі не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць. Расеец Уладзімір Жылін пасля паспяховай наменклатурнай кар’еры на Радзіме, у 2006-м годзе ўзначаліў гарадзенскі „Азот”, каб праз пяць год стаць на 4але беларускага нафтаперапрацоў4ага манапаліста.

Яму прыпісваюць ролю асноўнага выканаўца схемы з продажам расейскай нафты пад выглядам растваральнікаў. Але на што найважнейшае, Уладзімір Жылін меўся быць гарантыяй Крамля паспяховай прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

А таму кола прычынаў звальнення ды магчымага арышту Жыліна – самае што ні ёсць шырокае. Каму перайшоў дарогу, дзеля 4аго патрэбны ў якасці закладніка ці чаму стаўся неактуальным у дзяржаўнай палітыцы стане вядома ўжо бліжэйшымі днямі. І вельмі магчыма, што першыя афіцыныя каментары ды рэакцыі мы атрымаем з расейскага боку.

Алесь Залеўскі, Менск

Стужка навінаў