Жаночая частка «Разбітага сэрца пацана» адзначыла канец дыскатэчнага года


Танцавальная жаночая частка гурта «Разбітае сэрца пацана» ўжо год па начах выступае сольна, круціць вінілы, ладзіць дыскатэкі і добра бавіць час. Учора ў «Графіці» дуэт ЭВМ святкаваў гадавіну сваёй аўтаномнай дзейнасці.

{movie}Жаночая частка «Разбітага сэрца пацана» адзначыла канец дыскатэчнага года |right|17267{/movie}

Марына і Юля з дуэту ЭВМ распавядаюць: «У нас павінен быў быць дыджэй-батл РСП супраць ЭВМ. І ніхто з хлопцаў не прыйшоў. І мы падумалі, што нешта трэба рабіць – у нас час ёсць да другой гадзіны. І мы вырашылі ставіць усё сваё музло, а народу гэта і спадабалася. Музло ж у нас добрае, бо ў нас добры густ».

Відэашэрагам да юбілейнай дыскатэкі быў юбілейны канцэрт Надзеі Кадышавай. Перлінамі ЭВМ-паці сталі зіхоткія пярсцёнкі, феерверкі, адмысловы кактэйль ад бармена і сапраўды разнастайная музыка. Дзяўчаты апісваюць: «Аляксанд Саладуха – абавязкова. Амаль на кожным нашым выступе ён гучыць у нас. «Kasabian» – таксама. Мэрлін Мэнсан, «Nirvana» і Макс Корж».

Адзіны летні канцэрт «Разбітага сэрца пацана» ў Менску, дзе дзяўчаты будуць выступаць разам з хлопцамі, адбудзецца 24-га ліпеня ў «Jack Club’e».

Іншыя тэмы: У Музеі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі прэзентавалі даведнік для ўсіх зацікаўленых у падарожжах па радзіме – што праўда, кніга Ірыны Шумскай «Шэдэўры нашай даўніны» аказалася расейскамоўнаю. У Магілёве працуе адная з найлепшых карцінных галерэяў у краіне. У сеціве – новы трэнд: вясельныя кліпы пад беларускамоўную музыку.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў