Лукашэнка прамовіў па-беларуску, а Пуцін – па-татарску (відэафакт)


Лукашэнка днямі выступіў з прамоваю на другой дзяржаўнай мове. І ўсе закрычалі ад шоку, што прэзідэнт Беларусі гаварыў па-беларуску. І, безумоўна, здзівіў беларусаў тым, што размаўляў на роднай мове, гэта лакальны парадокс. Аднак не быў арыгінальны.

Здзіўленне свайго народу насамрэч ёсць хобі «старэйшага брата» прэзідэнта Беларусі – Уладзіміра Пуціна. Яму таксама ўдавалася не раз выклікаць здзіўленне ў публічнасці: гульня на піяніна, быць правадыром зграі бакланаў або цалаваць тыгрыцу. Пуцін таксама мае дасягненні ў галіне мовы – некалькі гадоў таму ён выступіў з прамоваю па-татарску – на мове адной з нацыянальных меншасцяў сваёй краіны.

Лукашэнка толькі паўтарыў ягоны жэст – аказаўшы крыху павагі адной з нацыянальных меншасцяў, якая жыве ў Беларусі. Гаворка ідзе пра беларускамоўных, якія пад ягонаю ўладаю былі адсунутыя ў гета. І так трэба разумець гэты жэст.

Цяпер паглядзіце, хто выступіў лепш:

{movie}Пуцін загаварыў па-татарску|right|17265{/movie}

{movie} Лукашэнка размаўляе па-беларуску 1.07.2014|right|17266{/movie}

Максім Чыгунка, belsat.eu

Стужка навінаў