Савецкая тэхніка на парадзе ў гонар джыхаду (відэафакт)


Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава Іраку і Леванту», якія пагражаюць цяперашняму рэжыму ў Іраку, арганізавалі парад савецкай тэхнікі пад чорнымі сцягамі на поўначы Сірыі.

Парад адбыўся ў нядзелю 29 чэрвеня ў сірыйскім горадзе Ракка, які лічыцца вайсковай апорай ісламістаў, у гонар апошніх перамог, атрыманых імі ў Іраку.

{movie}Савецкая тэхніка на парадзе ў гонар джыхаду|right|17225{/movie}

Найбольшую цікавасць гледачоў і саміх удзельнікаў выклікала тэхніка, захопленая падчас баёў з часткамі сірыйскай рэгулярнай арміі – танкі Т-55 і балістычная ракета SCUD. Такое ўзбраенне пастаўлялася Масквой у Сірыю яшчэ ў савецкія часы.



На думку заходніх аналітыкаў, прадэманстраваная на парадзе ракета не прыдатная да выкарыстання.

Раней прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы Іраку і Левант», якая збройна пагражае афіцыйнаму Багдаду, паведамілі, што «прыйшоў час рэалізаваць мару, якую песціць ў сэрцы кожны прававерны – аднавіць халіфат». Халіфат мае сцерці межы нацыянальных краінаў ад Міжземнага мора да Персідскага заліва, дзе ў сярэднявечным стылі будзе мае ўладарыць халіф. Уладаром халіфату ісламісты абвесцілі свайго лідара – Абу Бакра аль-Багдадзі.

«Сонца джыхаду ўзышло. Нас чакаюць новыя перамогі. Ворагам прыйдзецца схіліць галаву перад моцай новага халіфату. Нашы надзеі спраўдзіліся, а мары сталі быллю», – абвесціў прэс-сакратар «Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту» Абу Мухамаад Аднані.

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by, korrespondent.net

Стужка навінаў