Журналісты «Грамадскага.ТВ» узятыя ў палон


30 чэрвеня ўвечары журналістка Грамадскага тэлебачання Насця Станко і аператар былі незаконна затрыманыя ды ўзятыя ў палон прадстаўнікамі «Луганскай народнай рэспублікі».

Афіцыйных заяў з боку сепаратыстаў з нагоды гэтага інцыдэнту да гэтага часу не паступала. Паводле інфармацыі «Грамадскага.ТВ», іх даставілі ў Луганск і трымаюць у падвальным памяшканні аднаго з будынкаў у цэнтры гораду.

30 чэрвеня а 22:00 скончыўся рэжым аднабаковага спынення агню, абвешчаны Пятром Парашэнкам. За 10 дзён перамір’я загінулі 27 украінскіх вайскоўцаў, 69 былі параненыя, у сувязі з чым украінскі кіраўнік прыняў рашэнне адмовіцца ад мірнага плану.

{movie}Заява Пятра Парашэнка пра аднаўленне антытэрарыстычнай аперацыі|right|17224{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў