Тымчук: Расея адводзіць войскі ад украінскай мяжы


Украінскія памежнікі адбілі начную атаку сепаратыстаў на аддзяленне памежнай службы на Луганшчыне.

Сёння ж раніцаю з’явілася інфармацыя, што Расея адводзіць войскі ад украінскай мяжы. На растоўскім кірунку адсунулася батальённая тактычная група са складу 137-га парашутна-дэсантнага палка (месца пастаяннай дыслакацыі – Разань). Усяго на гэтым кірунку ад мяжы адвялі каля 200 адзінак бронетэхнікі ды 400 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. На белгарадскім кірунку ад мяжы адышла батальённая тактычная група са складу 104-га дэсантна-штурмавога палка (Пскоў). Гэта звесткі кіраўніка групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчука, якія ён апублікаваў на сваёй старонцы ў «Facebook».

Учора ўвечары аддзяленне памежнай службы Дзякава (Дякове) спрабавалі ўзяць штурмам каля 80 сепаратыстаў на чале з Ігарам Безлерам. Яны прыехалі на цяжкавіках з гранатамётамі ды іншаю зброяй. Да ўкраінскіх памежнікаў прыбыла падмацаванне на бронетэхніцы і самалёт СУ-27 сілаў антытэрарыстычнай аперацыі. У выніку нападнікі адступілі, забраўшы з сабою мінамёты. Тры памежнікі параненыя, адзін – кантужаны.

d2(2)

Таксама ў ноч з 29 на 30 траўня памежнікі адбілі напад на аддзел памежнай службы Станічна-Луганскае. Паводле Дзяржаўнай памежнай службы, атакі маглі выкарыстоўвацца, каб адцягнуць увагу ўкраінскіх сілавікоў ад перамяшчэння тэрарыстаў і зброі на іншых напрамках.

АК, belsat.eu, паводле unian.ua, liga.net.ua

Стужка навінаў