«Эфект натоўпу»: з трагедыі на Нямізе мінула 15 гадоў


«Трагедыя на Нямізе» назаўсёды засталася ва ўспамінах беларусаў. 30 траўня 1999 года на беразе Свіслачы каля Палацу спорту быў зарганізаваны фестываль піва, падчас якога адбыўся канцэрт гурта «Манга-Манга». Раптам пачалася навальніца з залеваю і градам. Натоўп 2,5 тысячаў людзей кінуўся ў адзіны ў раёне Нямігі падземны пераход, які адначасова ёсць і ўваходам у станцыю метро. Паніка стварыла страшную цісканіну.

У выніку за 10 хвілінаў загінулі 53 асобы, большасць з якіх – маладзёны векам 14–20 гадоў. Сярод ахвяраў былі 40 дзяўчат і 2 міліцыянты, якія спрабавалі ўратаваць людзей.

{movie}«Эфект натоўпу»: з трагедыі на Нямізе мінула 15 гадоў |right|16740{/movie}

У падземным пераходзе ўзнікла «сцяна плачу», дзе родныя і сябры загінулых ставілі знічы, пісалі імёны, вешалі здымкі і тэксты малітваў. Пазней на месцы сцяны паўстаў мемарыял у выглядзе раскіданых на прыступках бронзавых ружаў. Пра яшчэ адзін помнік ахвярам у Чыжоўцы, дзе пахаваныя 11 асобаў, улады забыліся. Паводле бацькоў адной з загінулых, там зрабілі арку з імёнамі. Цяпер ёй трэба рамонт, аднак выканкам дапамагаць адмаўляецца: маўляў, гэта не комплекс, не помнік, каб рамантаваць за кошт дзяржавы.

Вінаватых у смерці 53 асобаў не знайшлі. Па выніках расследавання была пададзеная першая ў гісторыі суверэннае Беларусі грамадзянская позва, па якой мусіла была адказваць дзяржава. Аднак суд не падтрымаў пазаўнікоў, і пацярпелыя засталіся ні з чым. Паводле афіцыйнае версіі, прычынаю катастрофы стаў трагічны збег абставінаў.

Сваякі пацярпелых кажуць, што «ўрокаў з тых падзеяў не засвоілі». Бацькі ахвяраў сёння прыйшлі на месца трагедыі. У часе ўскладання кветак маці аднаго з загінулых упала на тых жа прыступках і моцна пашкодзілася. «Хуткую» давялося чакаць з паўгадзіны.

{movie}«Эфект натоўпу»: з трагедыі на Нямізе мінула 15 гадоў |right|16740{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў