Тэатр ваенных дзеянняў: «Ты хто такі?!»


Увагу рэжысёра Юрыя Хашчавацкага і Крумкача прыцягнулі ўвагу расейскія журналісты, якія вядуць інфармацыйную вайну супраць Украіны. Прыкладам стала здымачная група «Lifenews», якую затрымалі па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Хто яны – журналісты ці вайскоўцы, задаецца пытаннем вядоўца.

{movie}Тэатр ваенных дзеянняў: «Ты хто такі?!» |right|16733{/movie}

На думку Крумкача, усё проста: калі людзі без зброі, то гэта журналісты.

«Але яны не зусім журналісты, яны вайскоўцы на інфармацыйнай вайне, і галоўная іхная зброя – лухта, – зазначае Юрый Хашчавацкі. – Хто-небудзь спрабаваў падлічыць, колькі ахвяраў у гэтай лухты?Падлічылі, колькі нянавісці парадзілі тыя расейскія журналісты, якія схавалі сапраўдную прычыну трагедыі ў Адэсе, схавалі, што сепаратысты Антымайдану першымі напалі?”.

Наколькі цяжка можа траўмаваць інфармацыйная вайна, якую вядзе Расея, – глядзіце ў свежым выданні «Тэатру ваенных дзеянняў».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў