АНТОН БОЛТАЧКА:
Ці могуць чакаць беларускія перавозчыкі паляпшэння на рынку, ці інтэграцыя ў межах Еўразійскага саюзу наадварот знішчыць іхны бізнес?
Акрамя ціску з боку расейскага рынку паслугаў, не на карысць беларускіх перавозчыкаў – у 10 разоў выраслі кошты на транзітны праезд па тэрыторыі некаторых краінаў. Калі раней 500 кіламетраў па Вугоршчыне каштавалі перавозчыку 16 еўраў, з мінулага года сума павялічылася да 160-ці еўраў. Аналагічная сітуацыя ў Славаччыне, Чэхіі. Яшчэ адзін чыннік – рост коштаў на паліва. У выніку беларускія кампанія вымушаныя зніжаць заробкі, таму працаўнікі масава пераходзяць працаваць да расейскіх, літоўскіх і польскіх канкурэнтаў.
Яшчэ адну лыжку дзёгцю ў бак дадае Міністэрства фінансаў. Калі кампанія не рэгіструе свайго прыбытку цягам 90 дзён, то мусіць плаціць штраф. Патлумачыць, што тыя ж італьянцы плацяць толькі праз 60 дзён пасля поўнага афармлення тавару, у бізнесоўцаў не атрымліваецца ўжо каторы год.
Алег Ражкоў, “Белсат”