Неспакойны Данбас - ахвяраў большае


12 украінскіх сілавікоў загінулі пад Славянскам, у тым ліку генерал-маёр Сяргей Кульчыцкі. Тэрарысты збілі верталёт МІ-8 Нацыянальнай гвардыі Украіны. Адзін вайсковец у цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі.

Днепрапятроўск, адзін з нешматлікіх гарадоў усходгяга рэгіёну, дзе дагэтуль захоўваецца спакой. Усе выезды і ўезды у горад тут перакрытыя вайскоуцамі добраахвотнага батальёну “дняпро”.

{movie}Неспакойны Данбас – ахвяраў большае |right|16720{/movie}

{movie}Алесь Баразенка: Жыхары Днепрапятроўску ўпэўненыя, што будуць жыць у спакойнай Украіне|right|16722{/movie}

На усходнім жа кірунку сітуацыя застаецца нашмат больш напружанаю. Антытэрарыстычная аперацыя разгортвалася сёння раніцою ва усім канфліктным рэгіёне. Кіраўніцтва АТА паведамляе пра зарганізаваныя атакі на Краматорск, Славянск ды Красны Ліман. Украінскія вайскоуцы бамбардавалі таксама групоўкі паўстанцаў у раёнах вёсак Малачар ды Андрэеўка.

Нацыянальная гвардыя заявіла, што знішчыла тэрарыстаў, якія абстралялі верталёт. А ў Данецку ідэнтыфікавалі целы трыццаці трох расейскіх тэрарыстаў, якія ваявалі супраць украінцаў. Але праціўнікаў у войска шмат. Паводле намесніка камандзіра батальёна “Азоў” Яраслава Ганчара, на тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей з Расеі незаконна праніклі каля чатырох з паловай тысячаў баевікоў.

Паводле звестак групы “Інфармацыйны супраціў” на Данбасе супраць украінскіх вайскоўцаў актыўна дзейнічае спецназ “Альфа” з Крыму. Перавербаваных спецназаўцаў перападрыхтоўвала ФСБ, пасля чаго іх перасылалі ў Данбас.

Агулам жа, паводле вайсковага аналітыка Дзмытро Тымчука, на дадзены момант суадносіны стратаў украінскіх вайскоуцаў да сепаратыстаў складаюць адзин да 10.

Алесь Баразенка, belsat.eu

Стужка навінаў