Байцы народнага дэпутата ганяюцца за тэрарыстамі на Данбасе на джыпах Януковіча


«Калі джыпы застануцца цэлыя, аддамо іх шматдзетным сем’ям», – напісаў народны дэпутат Алег Ляшко ў сваім профілі ў «Facebook’у».

Байцы батальёну «Украіна», які зарганізаваў народны дэпутат Украіны, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко, ездзяць на трох джыпах, якія раней належалі сям’і былога прэзідэнта і ўцекача Віктара Януковіча. «На ўсходзе экспрапрыявалі тры джыпы сям’і Януковіча. Будуць выкарыстоўвацца для барацьбы з сепаратыстамі», – напісаў Алег Ляшко ў «Facebook’у».

{movie}Прамое ўключэнне з Алегам Ляшко на Данбасе|right|16688{/movie}

Некалькі дзён таму самаабвешчаны губернатар Данецкай вобласці Павел Губараў заявіў, што прадстаўнікі «Данецкай народнай рэспублікі» «вядуць паляванне» на Алега Ляшко, каб «пагутарыць з ім асабіста». Раней, 11 траўня, у інтэрнэце з’явілася інфармацыя нібыта ад апалчэнцаў, што народнага дэпутата ўзялі ў палон. Па факце паведамлення распачалі крымінальную справу. Пазней сам Ляшко заявіў, што яго ніхто не выкрадаў.

АК, паводле tsn.ua

Стужка навінаў