2000 – 68 000 смерцяў. Прагнозы вынікаў эпідэміі для Беларусі


«Eurasian States in Transition Research Center» (EAST Center) падрыхтаваў справаздачу пра наступствы эпідэміі COVID-19 для Беларусі.

Аўтары справаздачы «Каронавірусная эпідэмія: Сцэнары наступстваў для Беларусі» спасылаюцца на прагнозныя паказнікі з даследавання Імперскага каледжу Лондану, навуковыя публікацыі аўтарытэтных выданняў ды даследаванні іншых аналітычных цэнтраў.

Hавiны
«Яна памерла за паўдня». Доктарка менскай «чацвёркі» пра тое, што забаронена казаць
2020.04.02 18:02

EAST Center звяртае ўвагу на матэматычныя разлікі, з якіх вынікае, што 86 % усіх выпадкаў заражэння каронавірусам у Кітаі не былі зарэгістраваныя, а таксама на матэматычную мадэль развіцця эпідэміі ў Беларусі ў даследаванні Імперскага каледжу Лондану. У ім сцвярджаецца, што ў выпадку адсутнасці захадаў барацьбы з каронавірусам у Беларусі можа памерці каля 68 тыс. чалавек. Такі сцэнар прадугледжвае амаль 126 тыс. занятых шпітальных ложкаў.

Пры наяўнасці мяккіх захадаў барацьбы можна чакаць ад 15 000 да 32 000 ахвяраў.

Крыніца: imperial.ac.uk

Брытанскія даследнікі сцвярджаюць, што калі беларускія ўлады ўвядуць жорсткія каранцінныя захады на этапе смяротнасці 18 асобаў на тыдзень, то да канца эпідэміі памрэ 1860 асобаў.

Стратэгія жорсткіх каранцінных захадаў прадугледжвае: сацыяльнае дыстанцыяванне ўсяго насельніцтва, самаізаляцыя людзей з сімптомамі каронавіруснай інфекцыі, добраахвотны хатні двухтыднёвы каранцін усіх членаў хатніх гаспадарак, у якіх быў выяўлены чалавек з каронавірусам, а таксама закрыццё навучальных установаў.

Hавiны
«Лекараў павінна быць у дзесяць разоў больш». Медык з ЗША – аб тым, што чакае Беларусь у час эпідэміі
2020.04.05 17:36

Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на раніцу 6 красавіка ў Беларусі былі інфікаваныя каронавірусам 700 чалавек: 634 асобы праходзяць лячэнне ў шпіталях, 53 выздаравелі, 13 памерлі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў