20 ліпеня ў Беларусі захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі


Чаму залівае беларускія гарады

Праз залевы і навальніцы 20 ліпеня ў краіне захаваецца аранжавы ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. У шмат якіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, у некаторых раёнах пройдуць моцныя залевы.

Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с, днём у асобным раёнах магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 14-19 градусаў, а днём – 21-27.

Паводле сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня на захадзе Беларусі дажджоў стане менш. У той жа час у цэнтральных і ўсходніх рэгіёнах краіны захаваецца няўстойлівае надвор’е з кароткачасовымі дажджамі, верагоднасць навальніц застанецца высокай. Тэмпература паветра амаль не зменіцца: ноччу – ад плюс 11 на захадзе да 18 градусаў вышэй за нуль на ўсходзе, днём – 22-28 градусаў цяпла.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў