20-гадовая жыхарка Нясвіжу звярнулася ў міліцыю з просьбаю дапамагчы ёй зняць наручнікі


Праваахоўнікі не дапамаглі, прыйшлося выклікаць МНС.

Гэткім пікантным спосабам яна бавіла час з сябрам, які пакінуў яе і сышоў у пошуках ключоў.

Дзяжурны нарад, які меўся дапамагчы, з задачаю не справіўся – аніводныя ключы не падыходзілі. У міліцыі высветлілася, што да кайданкаў не пасуюць і ключы, якія меліся ў аддзяленні. Наручнікі былі з адмысловымі фіксатарамі, і адкрываліся арыгінальным ключом, адзначылі ва УУС Менскай вобласці.

Вызвалілі дзяўчыну супрацоўнікі МНС з дапамогай спецабсталявання. Нясвіжанка падкрэсліла, што ў справе кайданкаў прэтэнзіі да нікога не мае. Міліцыянты ўсё ж высвятляць паходжанне спецыфічнай цацкі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў