20-гадовая кіроўца на джыпе задавіла шасцярых пешаходаў у Харкаве (відэа +18)


ДТЗ здарылася ўвечары 18 кастрычніка. Дзяўчына на «Лексусе» ўрэзалася ў іншае аўта і пратараніла натоўп.

Прычына аварыі – парушэнне правілаў дарожнага руху. Як высветлілі мясцовыя журналісты, Алена Зайцава ўжо некалькі разоў парушала ПДР да аварыі.

5 асобаў памерлі на месцы, у тым 15-гадовая дзяўчына. Яшчэ 6 трапілі ў шпіталь, некаторыя з пацярпелых у вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі.

Фота npu.gov.ua

Аўтамабіль належыць бацьку дзяўчыны, харкаўскаму бізнесоўцу Васілю Зайцаву. Сведкі ДТЗ распавядалі, што кіроўца была нецвярозай, аднак паводле папярэдніх высноў экспертаў, у крыві дзяўчыны не знайшлі алкаголю.

Жыхары Харкава нясуць кветкі і знічы да месца начной аварыі. Мэр гораду Геннадзь Кэрнэс паабяцаў дапамагчы ўсім пацярпелым з лячэннем, а таксама арганізацыі пахавання.

Алене Зайцавай пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Дзяўчыну затрымалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў