20-гадоваму жыхару Дзятлаўскага раёну пагражае смяротнае пакаранне


Слуханне па справе маладзёна пачнецца 23 студзеня на выязным паседжанні Гарадзенскага абласнога суда.

Маладога чалавека абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў. Яму прадʼяўленае абвінавачванні за забойства заведама састарэлага, учыненае з асаблівай жорсткасцю, ужыванне гвалту і разбой.

Максімальнае пакаранне за злачынства – пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.

Паводле следства, увечары 5 ліпеня 2016 года ў вёсцы Барташ мясцовыя жыхары заўважылі разбітыя вокны ў доме, у якім пражывала самотная 75-гадовая жанчына. Унутры былі раскіданыя рэчы. Следчыя на месцы здарэння знайшлі цела гаспадыні з множнымі колата-рэзанымі ранамі. У выніку экспертызы слядоў, затрымалі раней судзімага 19-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Наваельня.

Злачынцу затрымалі ў раёне чыгуначнага вакзалу Менску. У яго канфіскавалі нож, а на вопратцы выявілі сляды, якія ўказваюць на тое, што ён ўчыніў забойства.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў