20 гадоў за секс са школьнікам: у ЗША вынеслі прысуд настаўніцы


Брытані Замора.
Фота: Maricopa County Sheriff’s Office

У амерыканскім штаце Арызона суд вынес прысуд настаўніцы, якую прызналі вінаватай у неаднаразовых сексуальных стасунках з адным са сваіх вучняў. Пра гэта паведамляе «The Arisona Republic».

28-гадовая Брытані Замора была асуджаная на 20 гадоў зняволення за секс з 13-гадовым навучэнцам. Яе затрымалі ў сакавіку 2018 года.

Hавiны
Ва Украіне Вярхоўная рада ўхваліла закон аб прымяненні прымусовай хімічнай кастрацыі педафілаў
2019.07.11 16:25

«Я добры і шчыры чалавек, які зрабіў адну памылку, і глыбока шкадую пра гэта. Я жыла, шануючы і выконваць ўсе законы. Я зусім не з’яўляюся пагрозай грамадству», – адзначыла падчас працэсу асуджаная.

Разам з тым маці хлопчыка нязгодная з настаўніцай. На яе думку, тая з’яўляецца звычайнай педафілкай, якая выкарыстоўвала дзяцей, каб «задаволіць свае сексуальныя мроі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў