20 чалавек загінулі ў крушэнні турыстычнага самалёта часоў Другой сусветнай вайны


Нямецкі бамбавік Ju-52

Калекцыйны самалёт Ju 52 1939 года разбіўся ў швейцарскіх гарах. Усе загінулі.

Самалёт кампаніі JU-Air, якая валодае рарытэтнымі паветранымі судамі, зваліўся ў Швейцарыі 4 жніўня. 5 жніўня факт крушэння падцвердзіла мясцовая паліцыя, піша «The Aviation Herald». У авіякатастрофе загінулі 17 турыстаў і 3 члены экіпажа.

Мясцовыя медыі называюць крушэнне самалёта «найбуйнейшай трагедыяй швейцарскай авіяцыі» у найноўшай гісторыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў