20 актывістаў зладзілі пікет каля «Поедем поедим». Фотарэпартаж


Грамадскую актывістку Ніну Багінскую павезлі ў аддзяленне міліцыі, каб напісаць скаргу.

Пенсіянерка паскардзілася на ахоўніка рэстарану, які так моцна трымаў яе за руку, што пакінуў сінякі.

Міліцыянты «паразмаўлялі» (пакуль без пратакола) з грамадскай актывісткай Вольгай Нікалайчык

Ніна Багінская паказвае вынік «перамоваў» з працаўніком аховы рэстарану
Ахоўнік, які, паводле Багінскай, пакінуў сінякі на ейнай руцэ
Надпіс правісеў нядоўга. Ахова рэстарану яго сарвала

Працаўніца рэстарану змывае надпіс «Зона мемарыялу генацыду», які Вольга Нікалайчык пакінула на ходніку каля брамы «Поедем поедим»

Абарона Курапатаў сёлета трывае з пачатку чэрвеня. Ужо два месяцы актывісты стаяць ля брамы рэстарацыі «Поедем, поедим» і патрабуюць яе ліквідаваць, бо літаральна ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў.

Суды неаднаразова каралі абаронцаў Курапатаў штрафамі і арыштамі – усяго было заведзена 140 адміністратыўных справаў.

Фота – Вольга Чайчыц

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары