«Жахлівыя сведчанні». Amnesty International сабрала матэрыялы аб гвалце беларускіх сілавікоў над мігрантамі


Amnesty International праінтэрвʼювала ў агульнай складанасці 75 чалавек, якіх заманілі ў Беларусь «ілжывымі абяцаннямі лёгкага пераходу мяжы з ЕЗ». Мігранты расказалі, што беларускія сілавікі іх збівалі і цкавалі сабакамі.

Даследаванне Amnesty International выявіла факты збіцця, сурʼёзных катаванняў або іншага жорсткага абыходжання (у тым ліку пазбаўлення ежы, вады, жылля і нармальных санітарных умоваў), а таксама крадзяжы тэлефонаў і грошай або вымагальніцтва хабару з боку байцоў беларускіх сілавых структураў.

Сярод апытаных было 66 грамадзянаў Іраку, сямёра сірыйцаў, адзін ліванец і адзін суданец. З улікам таго, што некаторыя з іх падарожнічалі з семʼямі і сябрамі, агулам сведчанні датычацца 192 чалавек.

У прэс-рэлізе праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што «жахлівыя сведчанні паказваюць, што людзі, у тым ліку семʼі з дзецьмі, якія часта мелі патрэбу ў неадкладнай дапамозе, падвяргаліся збіццё дубінкамі і прыкладамі і цкаванню сабакамі з боку беларускіх сілавікоў».

Hавiны
«Цкавалі сабакамі, пагражалі і вельмі моцна збівалі». Былыя мігранты апавядаюць пра дзеянні беларускіх сілавікоў
2021.12.07 16:34

Amnesty International наракае і на дзеянні польскіх уладаў, вінаваціць іх у парушэнні міжнародных абавязкаў. Паводле праваабаронцаў, польскія вайскоўцы былі сведкамі жорсткага абыходжання з мігрантамі з боку беларускіх сілавікоў, але ўсё роўна сілай выціскалі іх назад на тэрыторыю Беларусі, былі выпадкі ўжывання слезацечнага газу. І беларускія, і польскія ўлады прымушалі мігрантаў перасякаць мяжу ў небяспечных умовах, у тым ліку праз хуткаплынную раку.

РР belsat.eu

Стужка навінаў