Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 17 фізічных асобаў і 11 арганізацыяў.

Гаворка ідзе пра тыя ж самыя кампаніі і асобы, якія раней трапілі ў пяты санкцыйны пакет Еўразвязу.

Швейцарыя ўлучыла ў «чорны спіс» звязаныя з міграцыйным крызісам кампаніі «Белавія» і «Цэнтркурорт», турыстычнае агенцтва «Оскартур», гатэлі «Менск» і «Планета», Асобную службу актыўных мерапрыемстваў, сірыйскую авіякампанію «Cham Wings Airlines» і пашпартна-візавы цэнтр «VIP Grub» (Турэччына). Таксама санкцыі ўведзеныя супраць прадпрыемства «Горадня Азот» (у тым ліку супраць яго філіялу «Горадня Хімвалакно»), «Белшыны» і «Беларуснафты».

Пад персанальныя санкцыі трапіла кіраўніцтва Дзяржаўнага памежнага камітэту, суддзі, працаўнікі ДФР і пракуроры, а таксама прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз і кіраўнік тэлеканалу ОНТ Марат Маркаў.

Аналітыка
Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.12.03 15:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў