Латвія забараніла перавозку па чыгунцы ўсіх грузаў ад беларускіх кампаніяў, што трапілі пад санкцыі


Латвія ад 20 снежня і да 15 студзеня 2022 году ўводзіць канвенцыйную забарону на прыём ды перавозку санкцыйнай прадукцыі ад усіх станцыяў Беларускай чыгункі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал belzhd_live.

Пад забарону трапляюць такія грузаадпраўшчыкі як «Белнафтахім», «Нафтан», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Беларуськалій», «Горадня Азот», «Белшын», «Завод Хімвалакно», «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно». Абмежаванні тычацца як прыёмкі грузаў, так і транзіту па Латвійскай чугунцы.

Прадстаўнікі ўладаў Латвіі гэтую інфармацыю пакуль афіцыйна не каментавалі.

Hавiны
Дырэктара «Літоўскай чыгункі» звольняць праз скандал з «Беларуськаліем»
2021.12.14 22:49

РР belsat.eu

Стужка навінаў